среда, 22 февраля 2017 г.

Раставім усе кропкі над і: Міжнародны Дзень роднай мовы

21 лютага ўсе народы адзначаюць Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. 21 лютага 1952 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучання на роднай мове. Зараз у свеце існуе больш за 6 тысяч моваў, палова з іх пад пагрозай знікнення. Каб гэтага не здарылася  ЮНЭСКА у 1999 годзе абвясціла 21 лютага - Міжнародным Днём роднай мовы.
Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа.
Па дадзеных апошняга перапісу, беларускую мову лічаць роднай 5 млн 58 тысяч жыхароў Беларусі. Гэта значыць, большасць грамадзян краіны. Пры гэтым 70%   размаўляюць па-руску. Толькі 6% жыхароў Мінска ўжываюць родную беларускую мову.

У гэты дзень некалькі гадоў запар у Дуброўскай сельскай бібліятэцы ладзіцца акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”.
Жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у тэст-віктарыне на веданне беларускай мовы “Так, ці гэтак?”.  Цяжкасць выклікалі заданні: “пагардлівы” – гэта добры ці дрэнны чалавек? Чамусьці некаторыя вырашылі, што па-руску гэта “гордый”. А на самой справе, правільны адказ - высокомерный. “Дбалы” – гэта які? (упрямый, усердный, крепкий, больной). Дбалы, руплівы, старанны – па-руску “усердный». 

На класнай гадзіне вучні 7, 8 і 9 класаў падбіралі адпаведнікі беларускім словам у рускай мове. Напрыклад, краты - “металлическая решётка на окне”, абапал – “по обе стороны”, гмах – «большое высотное здание”.
 
 Вучням пачатковых класаў сельскай бібліятэкай была прапанована інсцэніроўка казкі “Кропка над і”.
Казка пра краіну беларускі Алфавіт. У ёй жывуць трыццаць чатыры літары. Трыццаць пятым быў Апостраф: ні гук, ні літара, а нейкая спатыкачка пры вымаўленні. Але і яна мела асобны знак і агульную павагу
Вось напішыце без Апострафа слова "сям'я". Атрымаецца нейкае "сямя", штосьці зусім незразумелае. Не, не абыдзешся без Апострафа. Літара да літары — глядзіш, і слова з'яўляецца, слова да слова - і сказ гатовы.
Літара Я была занадта ганарлівай, хоць і стаяла ў канцы Алфавіта. Яе нават дражнілі Якаўкай. Яна спрабуе паказаць, што самая разумная і павінна пачынаць Алфавіт. А літару і ніхто і не заўважыў, бо, як кажа Якаўка: “Ты нават на літару не падобная. Палачка нейкая!.”.
І тут клічнік прапануе: “Літара I падобная на мяне, толькі без кропкі. Давайце для таго, каб яна была больш прыкметнай і прыгожай, паставім зверху над ёй кропку, такую, як у мяне знізу.
Так упершыню над літарай і з'явілася кропка. Таму і сёння, калі трэба вырашыць спрэчнае пытанне і прыйсці да згоды, гавораць: давайце паставім кропкі над "і"
А Якаўка ў пакаранне няхай заўсёды будзе самай апошняй літарай у Алфавіце, —  падвёў вынік Клічнік.



















Хорошо ли Вы знаете белорусский язык? Попробуйте пройти тест!
http://www.belta.by/society/view/horosho-znaete-belorusskij-jazyk-poprobujte-projti-test-belta-214899-2016/
Викторина на знание родного языка.
Про кого говорят «няўрымслівы»?
·        Эксцентрик
·        Неуравновешенный человек
·        Неугомонный человек (непоседливый)
·        Очень привлекательный

Кто такой “вісус”?
*ловкач
*маэстро
*лоботряс
* гуру

Про кого говорят “дбалы”?
*упрямый человек
*усердный человек
*крепкий человек
*больной человек
Что такое “дубельты”?
*бинокль
*старые чугунные пушки
*то, что аппендикс
*вторые рамы на окнах
Где висит “фиранка”?
*в лесу. Это такой висячий мох.
*внутри колокола. Это язычок, которым по нему ударяют.
*на фасаде здания. Это вывеска.
*дома. Это занавеска.

Как переводится на русский язык слово “знічка”?
*градина
*падающая звезда
* метеор
*комета

Как по-беларусски назвать жабу?
*жаба и квахтуха
*жаба и глушак
*жаба и рапуха
*капуха

“Гурба” – это что, по-вашему, такое?
*чёрная тяжёлая туча
*хор
*сугроб
*толпа

“Пагардлівы”. Это хорошая или плохая черта?
·        Хорошая, человек с приятным лицом
·        Обычная, человек гордый
·        Плохая, человек высокомерный
·        Хорошая, человек целеустремлённый

Когда можно получить «паўху»?

·        Если провинишься. Это оплеуха
·        Если хорошо работал. Это премия.
·        Когда стоишь на ковре. Это выговор.
·        Когда нет денег. Это расписка.

аўтар блогу Людміла Бусел, 22.02.2017

Комментариев нет:

Отправить комментарий