Сейчас многие интересуются своим родовом, происхождением фамилии. В 2008 году вместе с детьми, занимающимися в эколого-краеведческом клубе при библиотеке "Жалуды" подробно изучали этот вопрос. Может, кому-то покажется интересным.
ссылка на источник при использовании материала обязательна!!!
ссылка на источник при использовании материала обязательна!!!
Адкуль
пайшлі нашы прозвішчы
У каждой
фамилии своя история. Много фамилий взялось от имён. И Петровы, и Ивановы, и
Сидоровы, и Васильевы, и Борисовы, и Богдановы и т.д.
Фамилии
могут быть образованы от названия местности: Загорские, Загорец, Зарецкий, Болотовы,
Полевой и т.д.
А ещё
фамилии могут расказать нам, чем занимались предки человека. Кузнецовы и Ковали
— потомки кузнецов, Гончаровы, Горшковы,
Гончар — гончаров, Сапожниковы — сапожников, Бондаревы, Бондарь — бондарев…
Фамилия —
слово латинское и по-русски значит просто “семья”. Первые фамилии как семейные
прозвища появились на севере Италии в X-XI
веках, затем — во Франции, в XV веке — в Англии. В Германии же,
как и в Белоруссии, ещё до XIX столетия многие крестьяне не имели
наименований своих семейств.
Впервые в истории человечества фамилии
появились именно в Китае. Почти 5000 лет назад люди вдруг решили, что фамилия
должна передаваться потомству по мужской линии. Традиция продолжается: несмотря
на то, что менять фамилию при вступлении в брак здесь не принято, ребёнку, как
правило, дают фамилию отца.
Многія
прозвішчы пайшлі ад імёнаў святых. Кожнае гэта імя ўслаўлена людзьмі, якія кананізаваны ў
святыя. Сярод іх — апосталы, свяшчэнамучанікі, прападобныя.
Дзіця неслі
ў храм, яго хрысцілі, яму давалі імя. З светлых хвілін у новага чалавека на
Зямлі з’яўляўся галоўны заступнік — анёл-ахоўнік. Хрысцільнае імя дапамагалі
выбіраць духоўнікі, святары. Яны звычайна зазіралі ў святцы, а ў тым рэлігійным
месяцаслове былі пазначаны дні памяці ўсіх святых. Калі дзень народзінаў
немаўляці супадаў з днём памяці святога, то ён і атрымліваў яго імя.
Прозвішчы, якія ў дахрысцыянскія, язычніцкія часы былі ўласнымі імёнамі. Назвы канкрэтных прадметаў: Сноп, Баразна, Кваша, Шуба,
Дуб, Жолуд …. ; назвы частак цела чалавека: Зуб, Нос, Губа, …
Характэрныя фізічныя прыкметы сваіх уладальнікаў выяўлялі прозвішчы-мянушкі, у наш час — прозвішчы: Горб, Шышка, Агурок. Ніводная
рыса ў характары, у паводзінах чалавека не абміналася мянушкамі, і яны
прыставалі на вякі. Асілак — дужы, Верабей — маленькі, Крывалап — крывыя ногі,
Брахун — маней…
Многія
прозвішчы ўтварыліся ад дахрысціянскіх імёнаў, перанесеных у свой час чалавекам
ад назваў рыб, раслін, птушак, насякомых: Бык, Воўк, Заяц, Казёл, Дзік, Голуб, Гусь, Арол,
Варона, Камар, Муха, Дуб, Сасна, Сліва, Груша, Вішня. Сярод нашых прозвішчаў
ёсць і такія, што ўтвораны ад назваў ягад і грыбоў: Ягада, Каліна, Баравік, Грыб, Абабак. Відаць, нашы
прародзічы яшчэ ў далёкім язычніцтве, надаючы свайму дзіцяці імя Мядзведзь,
прарочылі яму быць здаровым і моцным, жыць доўга і салодка.
Нашы продкі
верылі забабонам, прымхам, баяліся “вока”, таму і давалі імёны, клічкі,
дражнілкі сваім дзецям знарок крыўдныя, смешныя і часам злосныя, каб злыя духі
не прыкмецілі іх дзяцей. Гэта былі імёны-абярэгі. Самі бацькі абзывалі сваіх добрых здароых, прыгожых
дзяцей імёнамі, якія, па іх вераванію, абярагалі малых ад чараў, хвароб,
напасцяў. Гультай, Гулік, Дур.. Потым склаліся прозвішчы: Гулік, Гуляка, Дураў.
Шмат
прозвішчаў ўзніклі ад прафесій, заняткаў, якія сперва былі асабістымі імёнамі. Бондар, Вазнюк, Палазнік,
Шут, Кравец, Алейнік, Аўчыннік,…
Вучонымі
падлічана, што самым пашыраным у свеце прозвішчам з’яўляецца тое што, якое
генетычна мае сувязь з дзеясловам каваць — апрацовываць гарачы метал.
У беларусаў гэта: Каваль, Кавалевіч, Кавалёнак, Кавальскі, Кавалік, Кавалёва,
Каваленка…., у рускіх Кузняцоў, Кузнецкі і інш., у палякаў — Кавальскі, Коваль, у чэхаў — Коварж, Кавалік,
у венграў — Ковач, у немцаў — Шміт, у англічан — Сміт і іншыя. Самыя пашыраныя прозвішчы, утвораныя ад
мянушкі па занятку. У кожнай вялікай вёсцы, больш за паўсотні двароў, быў свой
каваль, таму такое прадуктыўнае прозвішча з гэтай асновай.
Найстарэйшыя і найболей беларускія прозвішчы
на:
-іч (Савініч, Бобіч, Смоліч, Бабіч, Ярэміч).
Прозвішчы гэтыя пачалі ўзнікаць яшчэ ў радавую пару жыцця беларускага народу.
Тыя, што былі з роду Смалы, сталі звацца Смолічы, з роду Баба (Боб) Бобічы, з роду Бабы — Бабічы. Гэткія-ж
канчаткі –іч маюць назовы ўсіх беларускіх плямён (Крывічы, Дрыгавічы,
Радзімічы).
У Беларусі
ёсць вельмі шмат мясцовасцяў на –ічы (Бялынічы, Парычы, Азырычы, Каленкавічы,
Чыркавічы), усе яны вельмі старыя і абазначаюць бацькаўшчыну роду. З усіх славян, апрача беларусаў, прозвіўчы на
–іч маюць толькі адны Сэрбы (Пашіч).
-віч. Побач
з прозвішчамі Смоліч, Смаляціч і г.п. маем прозвішчы Смолевіч, Кляновіч,
Клімовіч, Саковіч і г.п. , мясцовасць Смалявічы і г.п. Прозвішчы на –віч вельмі
старыя, але меней старыя як папярэднія. (Янка Станкевіч “Нашы прозвішчы” —
Спадчына, 1997, №2).
Фамилии на
–вич принадлежат почти исключительно потомкам дворянских семейств. Среди
белорусов таких больше 10%. Почти столько же белорусов с прозвишчами на –ский —
тоже шляхта: Дубровские, Сосновские. На
–вич фамилии появились в XV веке, на –-- - ский — в XVII. Таков возраст первых фамилий.
Однако пусть и древние, но всё же, не массовые: их носили люди знатные. Большинство же
народа не имело ни фамилий, ни, может быть, и «классических» имён, чаще прозвища: Ботян, Брыль, Вечер, Каляда, Кот,
Медведь.
Фамилии на
–ов появляются только в XIX веке — они сходны с русскими, так как
присваивали их крестьянам царские чиновники.
Бирилло насчитал на Беларуси около
20.000 фамилий — в двести раз больше, чем в Китае, где на миллиардный народ
всего сто фамилий.
Аляксій — абаронца. Царква ўшаноўвае сорак дзён
яго памяці. Аляксей цёплы, вясновы адзначаецца 30 сакавіка. У гэты дзень
чакаюць прылёту буслоў, журавоў. Бусел кажа: “Хоць заб’юся, а на Ляксея
з’яўлюся”. На Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік лезе на
хвою. Сеюць лён, авёс. Прозвішчы: Аляксеенка,
Алексяевіч,.. 23 прозвішчы.
Анісій,
Анісім — карысны. Прозвішчы: Аніскін,
Аніскавец, …
Гаўрыіл — перакладаеца з яўрэйскай мовы як муж Божы, моц Божая. Прозвішчы: Гаўрыленка,
Гаўрылкін, Гаўрусёў….
Святы
Грыгорый. Вучоныя налічылі 38 форм і варыянтаў гэтага імені. Сярод іх — Рыгор,
Грыгаль, Грыц, Грышан. “Цярпі, Грышка, спасён будзеш!” — казалі старыя ды неслі
сваіх дзяцей у царкву, давалі такое імя спадзяваліся, што яно будзе абярэгам
для іх.
Прозвішчы:
Грігаровічы, Грыгор’евы, Грышаевы, Грыненкі,
Грышанавы…
Дзімітрый — плод
зямны грэчаскай мовы. Калі яно пакацілася па свеце, то займела і іншае
гучанне: Дзмітрый, Дзмітрук, Змітрок, Зміцер, Міць, Мітруха, Мітко, Міцько,
Міцюра.
Адпаведна
імёнам утварыліся і прозвішчы: Дзімітраў, Дзмітрыеў, Міцін, Мітраховіч….
Захарый —
святы, імя якога з яўрэйскай мовы азначае памяць
Гасподняя. Імя вядома з 14 стагоддзя, згадваецца ў старажытных пісьмовых
крыніцах.
Прозвішчы:
Захарэвіч, Захаранка, …
Зінон (свяшчэннамучанік, мучанік праведны),
Зіновій (свяшчэнамучанік) і Зянон (прападобны). Ад іх прозвішчы: Зіноўеў,
Зянько, Зянкевіч, Занкевіч..
Засім (жыццёўны) і Зотык (жыватворны) —
рэдкасныя імёны. Ад іх пайшлі: Зосімы, Зотаў
Зоткін….
Іван — ад
гэтага імя прозвішчаў шмат. Іваненка, Іванкоў, Іваноў, Вашчэнка, Вашчыла… калі ўлічыць, што наш Іван у беларусаў і
палякаў — Ян, Ясь, то: Янкоўскі, Яначкін, Ясенскі, Яскевіч. Ёсць нават
прозвішчы, утвораныя як бы ад паловы Іванаў: Палуян, Палуянчык..
Іакаў — той, хто ідзе па следу. Ад яго
прозвішчы: Якавенка, Якаўлеў, Якубовіч, Якуш,
Якушэвіч…
Якуш —
мабыць, з Паволжа прывезена, бо там якушамі
называюць цесляроў, разьбяроў па дрэве, што займаюцца аздабленнем дамоў і
суднаў.
Ігнацій — невядомы. Ад яго прозвішчы: Ігнатовіч, Ігнаценка, Ігнатаў. Ігнацьеў, Ігнацюк..
Касма —
святы (у грэчаскай мове — упрыгажэнне)
падаецца ў розных варыяцыях: Кузьма, Кузей, Кузя, Кузёна, Кузюма, Кузяха. Ад іх
— больш за 30 прозвішчаў. Наўбольш распаўсюджаныя — Кузьмянок, Кузьмін, Кузьмічоў…
Папулярным і
па сёняшній дзень з’яўляеца імя Леанід. Царква ўганаравала чатыры святыя імёны,
якія маюць у грэчаскай мове блізкія значэнні: Леў, Лявонт (Лявон) — звер леў, Леанід — падобны на льва і Лявонцій — ільвіны.
Ад імён
гэтых святых, мабыць, і пайшлі прозвішчы
Лявонаў, Левановіч, Лявонц’еў, Леўчык
…
Лонгін
(Логвін), што азначае ў лаціне доўгі,
даў жыццё прозвішчам: Логвін, Логвінаў, Логінаў
…
Максім у
лацінскай мове — наўвялікшы. Паўшлі
прозвішчы: Максіменка, Максімаў,...
Марк (сухі, вялы) — гэта імя ўславілі,
увекавечлі святыя чатырох рангаў: апостал, свяціцель, мучанік, прападобны.
Прозвішчы: Марчанка, Маркаў…
Мініч —
утворана ад імя Мінай або Міна (месяцовы),
якое прыўшло да нас з грэчаскай мовы, дзе ўтворана ад слова мён — месяц. Яго надавалі немаўлятам
хлапчукам, каб яны заўсёды былі маладымі, яснымі,прывабнымі.
Пятро,
Пётра, Пятрусь — імя гэтага святога прыйшло да нас з Грэцыі. Там яно азначала —
камень, каменная глыба, скала, уцёс.
Прозвішчы: Пятроў, Петрученка…
Пратасій (прадвадзіцель) — Пратасеня, Пратасаў…
Ад святога
Панцеляімана (Панцелея) выводзяцца прозвішчы Панцялееў… Панцеляймон — з двух
слоў: пан — ўсё (усеагульнасць
усеахопнасць) і элейман — літасцівы, жаласлівы. Увогуле — повен
літасці, жалю, спагады да ўсіх.
Сімяон
(Сымон, Сямён, усяго 47 форм), у перакладзе з яўрэйскага — чутнасць. Ад яго прозвішчы: Семянчук,
Семяняка, Сянько, Сянкевіч…
Сергій (высокі, шаноўны). Сяргеенка, Сярогін…
Сак (Сакура)
—святар — Саковіч, Сакун…
Сафоній (з
яўрэйскай — Гасподзь захоўвае),
Сафроній (з грэчаскай — з цвярозым розумам) ад іх прозвішчы:
Сафонаў, Сапоненка…
Самуіл (пачуты Богам) гэты святы даў прозвішча
Самусёвым, Самойлавым, Самойленка…
Тарас імя
паходзіць са старажытнай Грэцыі. Там яно азначала ўсхваляваны, бунтоўны, трывожны. Тарасевіч, Тарасенка, Тарасаў, Тарасюк...
У гэтых
прозвішчах могуць быць не толькі святыя матывы, а больш празаічныя, зямныя.
Даўней тарасамі называлі падкатныя дубы для нападзення на ўмацаваны сценамі
горад. У наўгародцаў тарасы – гэта берагавыя і маставыя ўстоі на сваях, інакш —
“на быках”. На Камчатцы тарасамі называюць лядавыя горкі на рацэ, на дарогах.
Філімон (Халімон) — любімы; Філіп (Піліп) — аматар
коней; Філіпчык, Філіповіч, Хілько. Хілько яшчэ, магчыма, ад хілый,
слабый.
Праваслаўная
царква ўнесла ў святцы 240 святых жанчын. Яны кананізаваны.
Святая
мучаніца Дарыя (Адарка, Дар’я, Даша), што азначае ў персідскай мове — моцная, пераможная, дала жыццё
сучасным прозвішчам: Дашкевіч, Дашкоўскі…
Нашы
сучаснікі праносяць па жыці прозвішчы і не задумваюцца, што ў іх захоўваецца
памяць пра святых.
Царанок,
Кароль, Каральковы — ходзіць павер’е, што бацькі даўней знарок называлі дзяцей
Царом, Князем. Верылі, што гэта імя прынясе яму славу і багацце. Хутчэй за ўсё
прозвішчы пайшлі ад прыкметніка. Чые вы? Царовы.
Мазур —
паўночна-ўсходнюю частку Польшы насяляюць этнаграфічныя палякі — мазуры
мазурыкам народ называў і злодзея, і
махляра, і ашуканца і мурзатага. У Даля мазур — дрэнны маляр. А яшчэ ёсць
палявы верабей мазурок.
Каўтунова —
ад “каўтун”, зблытанныя валасы на
галаве, якія немагчыма расчасаць, толькі састрыгці. “Калі расчэсваешся, не
кідай нідзе валасы, бо возьме іх птушка на кубло, будзе каўтун”
Караткевіч —
малы, дробны, кароткі, нізкі.
Сушкоў — худога, сухарлявага, хваравітага, а
такжа пазбаўленага душэўнага цяпла, эмоцый, жывасці, які ўмеў выйсці сухім з
вады, маглі назваць Сушкоў, Сушко, Сухаў…
Доўгі — высокі,
вялікага росту чалавек, атрымаў мянушку, якая стала прозвішчам.
Галавач —прозвішча
пайшло ад мянушкі Галавасты, якую давалі людзям з большай, чым у другіх,
галавой альбо разумнейшым за іншых.
Шчэрбін — па
паходжанню нямецкае, бо утворана ад нямецкага слова шэрбе, што значыць драпіна,
шчэрбіна, трэшчына, расколіна, зазубіна. Толькі па-руску яно вымаўляецца щерба,
щербина, а па-беларуску шчэрба, шчарбіна. Шчарбатым называюць чалавека, у якога
няма аднаго ці некалькіх зубоў спераду. Адсюль і мянушкі Шчэрба, Шчарбаты, якія
сталі прозвішчамі.
Гулік
Гулевічы, Гуляка — ад слова гультай.
Імя- абярэг. Бацькі самі знарок абзывалі сваіх добрых, здаровых, прыгожых
дзяцейімёнамі, якія, па іх вераванню, аберагалі малых ад чараў, хвароб,
напасцяў.
Кохна, Кахно
— ад дзеяслова кахаць.
Бабакоў —
бабак – дурань, безгаловы чалавек, непаваротлівы, марудны гультай.
Ропат — ад
раптаць (нараканне, папрокі), імя –абярэг
Бондаравы —
ўсё умелі рабіць бондары. Увесь драўляны посуд, які патрэбен быў для чалавека і
худобы, майстравалі ўмелыя рукі бондара. Яго прафесія ўвайшла ў фамільную
спадчыну.
Рачковы, Рак
— ад рак. Ад мянушкі, якую далі за колер твару, альбо маруднасць характару, або
колеру твару.
Краўчанка — ад прафесійнагу занятку яго носьбіта.
Кравец майстар, які шые адзенне, значыці
і кроіць яго. Ад гэтага кроіць урэшце і паходзіць прозвішча Кравец. Сына Краўца
ў адрознене ад бацькі называлі Краўчэня, Краўчанка.
Чумак — на
Украіне, хто вазіў і гандляваў рыбай, соллю, называўся чумаком.
Палазнік —
раней конь быў галоўнай і цяглавай адзінкай. Майстры, якія выраблялі колы,
калёсы, палазы, пазней займелі прозвішчы: Калеснік Цялегін, Палазнік.
Вазнюк —
той, хто на кані перавозіў грузы.
Воўчанка,
Воўкаў — ад воўк. Відаць, бацькі ў пару язычніцтва знарок давалі імя сыну Воўк,
каб ахаваць яго ад нячыстых сілаў, каб быў такім жа, як воўк, моцным, смелым,
хітрым, мудрым.
Казлоў,
Козінцеў — ад козёл.
Зайчанкі,
Зайцавы — ад заяц, звярыныя мянушкі сталі прозвішчамі.
Барсук — ад
барсука (у народзе барсук імянуецца язвай; язвіны норы. Можа, адсюль назва
вёскі Язвін?)
Альшэўскі —
ад вольха, дрэва беларускіх лясоў.
Бусел — тое,
што па-руску аіст, па-украінску буцька. Птушка, якая плодзіцца ля балотаў.
Бацян (па польску боцен — бусел). За важную паходку цыбатаму чалавеку ў
чырвоных ботах маглі даць такое прозвішча.
Клешчанка —
ад клешч, насякомае, якое ўпіваееўца, цэпляецца.
Мурашкевіч —
ад мурашка.
Тукач — сын,
якому, трэба шмат разоў сказаць, каб её штосьці выканаў. У народзе кажуць:
адзін бацька гадуе пяць сыноў і не скардзіцца, а пяці сынам цяжка даглядаць
аднаго бацьку. От з такіх сыноў і выходзілі Бяздомнік, Блатун, Бязлюдаў,
Бяспомачнаў, Беспразваных, Тукач.
Сіроцкі,
Почапень — у прозвішчах закладзены
адбітак чалавечых лёсаў. Непоўныя сем’і, пазашюбныя дзеці.
Загорец —
прозвішча давалі, гледзячы, дзе пасяліўся чалавек: га гарой — Загорец,Загорны,
Загорскі…
Лапацін —
лапата, рыдлёўка, жалязняк — неабходная “зброя” любога гаспадара. Шмат людзей з
лапатамі хадзілі ў заробкі, гэта была іх прафесія. Такія лапатнікі і
ўзнагародзілі нашых сучаснікаў прозвішчамі: Лапата, Лапацін, Жалязняк…
Мятлушка —
ад звычайнага веніка, мятлы.
Капусцін —
ад назвы гародніны (капусты). Было
мірское імя Капуста: “Капуста ліхого нене попустіт”, Качан, Бурак…
Кулакоўскі —
ад кулак, частка рукі. Кулаком называлі і заможнікаў, якія працавалі дзень і
ноч.
Сямітка — з
далёкіх часоў як бы застыла ў прозвішчах розная грашовая мера (алтын, капейка,
чырвонец, медзяк, сямітка (дзве капейкі).
Грамыка,
Громавы — той, хто мае гучны бас, хто не
гаворыць, а грыміць, грамы пускае ў паветра. Называлі дзяцей Громам, каб грому
не баяліся. А мянушкай Гром абзывалі тых, хто моцна, раскаціста гаварыў. Пра
такіх нават прымаўку склалі: “Рыкае, як вол, за многа сёл”.
Гойчык, Гой,
Гойка, Гойшык. Такую мяшушку яўрэі давалі ў сяміў чалавеку неяўрэйскай
нацыянальнасці, высокаму, дужаму, храбраму. Храбрэц, герой.
Шчур — ёсць
такая птушка з сямейства варабьіных; яшчэ “шчур” — гзта тое самае, што “чур”,
продак, пра-шчур.
Шуст —
шустры, прабіўны, настойлівы
Дайнека — ад
мянушкі, якая потым стала прозвішчам. Ад заўважаных недахопаў у вуснай мове,
калі чалавек паўтарае ўвесь час назойліва адны і тыя ж словы “дай” і “не” — спалучаны ў адно злітнае прозвішча Дайнека.
Друзік - ад друз - мелкія кавалачкі чаго-небудзь (шкла, цэглы)
Друзік - ад друз - мелкія кавалачкі чаго-небудзь (шкла, цэглы)
Давайце і мы
навучымся бераччы і ўзвышаць усё тое, што маем, што атрымалі ў спадчыну, з чым
ідзём па жыцці. Разгадваючы тайны свайго прозвішча, давайце навучымся ганарыцца
ім, дбаць найперш пра тое, каб вы і ваша прозвішча былі не замурзанымі, а каб
нечым добрым увайшлі ў гісторыю.
Літаратура:
Ліпскі У.С.
Мы: Аповесць пра нашы прозвішчы. — Мн.:
Беларусь, 2006. — 262 с.
Спадчына. —
1997. — № 2. — с.201-- 208.
Шур В. В.
Беларускія ўласныя імёны: Бел.
Антрапаніміка і тапаніміка: Дапам. Для наст. — Мн.: Маст. літ., 1998. — 239 с.
Шур В. В.
З гісторыі ўласных імёнаў. — Мн.: Выш. шк.,
1993. — 156 с.
Юрэвіч У. М.
Слова жывое, роднае, гаваркое…: Дапам. для
наст. — Мн.: Маст. літ., 1998. — 282 с.
авто блога библиотекарь Людмила Бусел, 08.02.2017
ссылки на источник при использовании обязательны
Комментариев нет:
Отправить комментарий