Андрэй Федарэнка, Вёска, 135 с.
мой водгук на гэтую кнігу.
Прачытала аповесць “Вёска” Андрэя Федарэнкі па парадзе
Кастуся Антановіча, фотакарэспандэнта газеты “Культура”. Прыязжаў да нас у вёску со знакамітым Яўгенам Рагіным. Раней чытала Федарэнкі:
“Афганская шкатулка”, “Шчарбаты талер”. Уражанні прачытанае выклікала
супярэчныя. Напісана аповесць у 1995 годзе.
1990 год. Мінск. Студэнта Антона
Васкевіча выключылі з інстытута... афіцыйна -"за п'янства", неафіцыйна - "за нацыяналізм і палітычную недобранадзейнасць".
Васкевіч едзе дадому ў родную вёску, дзе жыве яго маці. Ўладкоўваецца працаваць бібліятэкарам… Удзельнічае ў правядзенні рэферэндума 17 сакавіка 1991 года, калі большасць прагаласавала “за Саюз”, за захаванне СССР. Вельмі сумна паказана аўтарам вясковае жыццё: п’янства, распуства, дэградацыя. Мяне каробіла, што галоўный герой курыў у бібліятэцы, і не толькі курыў…жуць. Разумны хлопец, выдатнік у школе, два курсы ВНУ скончыў, чытае “Маладосць”, “ЛіМ”, а стаў сябрам вясковаму прастачку саракаговаму Пульсу, не самай лепшай частцы “маладзёжы”…

Што спадабалася: апісанне дыялектаў, у кожнай вёсцы свая гаворка,
сакавітыя словы (шчыруха, гарун,), прозвішчы таксама ў кожнай вёсцы свае,
прыказкі, прыкметы сялянскія. Усходняе Палессе, ”саканне”, “Нідзе, ні ў адной мове не кажуць “наеўса, напіўса”. Так гавораць не
толькі на мазыршчыне, а і на століншчыне. “
Язык ні польскі, ні конскі”, - кажа маці Антона. Прыгожа апісана прырода, рэчка, рыба, лясныя
жывёлы… Васкевіч адчувае сябе, як дома ў лесе, лузе, на рэчцы, яго рукі не забыліся
сялянскай працы. Але месца яму ў роднай вёсцы няма. Добра, што ён вяртаецца ў Мінск, каб працягнуць вучобу.
Чытаецца аповесць лёгка, праглынула за адзін вечар.
Чытаецца аповесць лёгка, праглынула за адзін вечар.
“Зрэдзьчас” (зрэдку) - сустрэла ў Федарэнкі, раней не чула такога
слова. Некаторыя сцэны і выпадкі
– тыповыя, апісаны вельмі рэалістычна.
Здаецца такое было недзе побач са мною. Не ўцямлю, не зразумею, як, наогул, гэтая
аповесць выйшла з друку? Ніякай цэнзуры ў нас ужэ няма? інакш, як зразумець, як апісаны выбары ў вёсцы? Другі раз чытаць дакладна не захочу. Сумна (
автор блога бібліятэкар Людмила Бусел, 07.02.2017
Комментариев нет:
Отправить комментарий