26 красавіка 1986 года. Гэта дата
назаўсёды правяла раздзел на “да” і “пасля” ў гісторыі чалавецтва. У радыусе
дзесяткаў кіламетраў вакол горада ўкраінскіх энергетыкаў Прыпяць узнікла зона адчуждзення. Пакінутыя жыхарамі вёскі,
апынуліся ў бестэрміновай ядзернай акупацыі. ..
Пісьменнікі адгукнуліся на балючую тэму Чарнобыльскай аварыі – напісаны шматлікія
вершы, п’есы, аповесці, раманы. “Міколу
Мятліцкаму прысвячаю” напісаў Іван
Пташнікаў напачатку апавядання “Львы”.
Дзеянне ў творы адбываецца ў вёсцы Бабчын. У вёсцы з такой назвай ў
Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці
нарадзіўся пісьменнік Мікола Мятліцкі. Яна трапіла ў палон радыяцыі,
была адселена і закапана.
У апавяданні няма дзеючых асобаў-людзей. Галоўны герой - сабака па клічцы Джукі, які застаўся вартаваць
хату ў зоне адсялення. Пасля ўзрыва на
атамнай станцыі вёска Бабчын адселена.
Людзей і жывёлу вывезлі… У вёсцы засталіся толькі сабакі. Хто з іх у будцы жыў,
хто проста ва двары… Аповед ідзе ад імя
дварнягі Джукі, якога калісьці так перайменаваў
на іншаземны манер сусед-таксіст. А меў ён раней мянушку
- Жук.
Праз яго мыслі-думкі, пахі, якія ён чуе сваім носам чытач разумее, што
адбываецца ў выселяннай вёсцы. … Як страшна змянілася яна, што адбываецца
вакол, аўтар расказвае праз Джукі, яго вушы, нос, вочы… Сабаку хочацца выць як
ваўку, ад гора, бяды, якая прыйшла да людзей, і закранула і сабакаў…
Джукі дрэнна, яго круціць і выварочвае, язык не улазіць у пасць. Ён
ратуецца лекавай травой ніжыперніцай. Можа яна ратавала яго ад выпрамення. Астатнія
сабакі аблезлі, пад уздзеяннем радыяцыі ў іх выпала поўсць.. Яны сталі падобны на львоў, голыя, посць
толькі каля галавы і хваста…Вось чаму аўтар так назваў свой твор.
Джукі каторы дзень шукае сляды-пахі сваіх гаспадароў. Але хата зачынена,
рэчы параскіданыя, вароты распахнутыя... толькі громка крычыць радыё ў хаце…
Усіх жыхароў вёскі, і дарослых, і дзяцей вывезлі на аўтобусах. Зараз вялікія
зялёныя машыны закопваюць вёску, трактары крышаць платы і дамы. Застаўшыхся без
гаспадароў хатніх сабак ловяць і страляюць з ружжаў міліцыянеры. Такі загад. Джукі
таксама хацелі застрэліць… Але разумны пёс, ратуючыся, скочыў ў кабіну
машыны…
Радыяцыя сарвала з родных месцаў людзей. А у кожнай сям’і быў сабака. Што
сталася з ім? Забілі, знішчылі столькі жывёл! А кожны з іх быў адданым, любым,
верным членам сям’і…
Твор прапануецца для падрастковага чытання 12+, але зацікавіць і
дарослых. Эмоцыі вельмі моцныя...
Прыміце ўдзел у абмеркаванні “Вісне бусел над кінутай хатай”.
1.
Каму прысвяціў аўтар апавяданне і чаму?
2.
Хто галоўны герой твора? Як яго клічуць?
3.
Чаму апавяданне называецца “Львы”?
Апавяданне чытала і вам расказала бібліятэкар Л.Ф. Бусел. 21.04.2020.
Комментариев нет:
Отправить комментарий