Нарадзіўся 23 красавіка 1940 года ў горадзе
Калінкавічы. Бацька будучага пісьменніка працаваў памочнікам машыніста
паравоза. Пад час Вялікай Айчыннай ён партызаніў, потым пайшоў на фронт, дзе і
загінуў.
У 1943 годзе ад выбуху артылерыйскага снарада загінула маці.
Віктар ад спалоху збег ад разбуранай хаты, як
потым напіша ён сам “ад мёртвай маці і жывой сястры”. На год меньшая сястра
Тамара запаўзла пад печ і замерзла там.Так ў тры гады хлопчык застаўся сіратой.
Трапіў у канцлагер Азарычы. Выхоўваўся ў дзіцячых
дамах на Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 васьмі класаў вучобу працягваў у
Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у
геолагаразведцы. 3 1962 звязаў свой лёс з
журналістыкай. 3 1971года
ў Мінску і пачынае пісаць па-беларуску. Творчасць Віктара Казько мае ярка выражаную
аўтабіяграфічную аснову. Ен адзін з першых у беларускай і савецкай прозе
паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці («Суд у Слабадзе»).
Яго
творы былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм» («Паводка», «Сад», «Судны
дзень»), перакладаліся на многія мовы.
Жыве
ў Мінску.
Комментариев нет:
Отправить комментарий