Рэпрэсіі 30-х гадоў мінулага веку
Много книг написано на тему репрессий против крестьян, раскулачивания, выселения, лишения... Но одно дело в романе-повести прочитать, а тут люди, которые жили в нашей или соседней деревне... Ещё живы их родственники, внуки и правнуки ищут сведения о своих родных...
Много книг написано на тему репрессий против крестьян, раскулачивания, выселения, лишения... Но одно дело в романе-повести прочитать, а тут люди, которые жили в нашей или соседней деревне... Ещё живы их родственники, внуки и правнуки ищут сведения о своих родных...
30-я гады 20 стагоддзя адзначаны страшнымі рэпрэсіямі. Даводзіўся план на раскулачванне. Накладывалася “цвёрдае заданне” (план на здачу мяса, зерня, сена) на тых, хто адмаўляўся ўступаць ў калгас. Каб схіліць аднаасобнікаў да ўступлення ў калгасы, рабіліся захады дадатковага эканамічнага ціску на іх, запалохвання людзей.
Падзеі 30-х гадоў не абмінулі вёску
Дуброва і яе наваколлі. Шмат працавітых сялян з семьямі былі высланы, не ўсім
ім давялося вярнуцца назад. Не здзейсніўшы ніякіх злачынстваў, гэтыя людзі і
іхнія сем’і былі высланы далёка за межы роднага краю. Большасць з іх так і не
вярнулася.
1934-37 гг — перыяд сталінскіх
рапрэсій. Неіснуючыя антысавецкія арганізацыі. Паламаныя жыцці. Трагічныя лёсы.
Па радыё металічным голасам абвяшчалі пра новыя змовы супраць Савецкай улады і
доўга зачытвалі спісы “ворагаў народа”. Хаця ў Дуброве не было радыё, але чуткі
даходзілі і дасюль.
1935-37 — былі беспадстаўна
рэпрэсаваны: у Зарэччы – 10 чалавек, у Дуброве – 22 чалавека, Вялікі Бор – 8.
(гл. дадатак “Вярнутыя імёны”, спіс ахвяр беспадстаўных палітычных рэпрэсій
1920-1940гг. Памяць,Светлагорск. Светлагорскі раён. Кн.1, с. 217-220)
вясной 1933
года, ў красавіку- маі прашлі арэсты ў Дуброве
і Зарэччы. Усіх, хто не ўступіў у калгас, а працягваў працаваць ва ўласнай
гаспадарцы раскулачылі і выслалі цэлымі сем’ямі.
1933г — Тукач Анисим Сильвестравич, родился в 1901 в Дуброве. Арестован
21.04.1933, 17.05.1933 приговорен к высшей мере наказания. Время и место
расстрела неизвестно. Реалибитован 02.12.1963. (кн. Памяць, Т.1, с.218)
Из рассказа дочери репрессированного Друзик Екатерины Анисимовны, 1930 г.р.. “Падлажылі аружые. Прыйшлі арастоўваць,
адразу пайшлі ў хлеў і нясуць закручаны ў трапку пісталет. Дык дзед так і сказаў:
“Што вы там палажылі, тое і знайшлі”. А яшчэ ўранні дзед, калі ўстаў, пайшоў на
двор, прыходзіць ды і кажа бацькам маім: “Нехта ў нас лазіў уночы, сена
расцярушана па хляве”.
Арэставалі бацьку, судзілі,
выслалі. Маці мая, Алёнкай ўсе яе звалі, ад гора памяшалася. Я маленькая, а яна мяне не
глядзіць, ходзіць абы дзе….”
1933 г — Сушкоў Фёдар Яўціхіевіч, нарадзіўся ў 1882 годзе. Працаваў на
ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 11.02. 1933, 17.05 1933 прыгавораны да ВМП
(вышэйшай меры пакарання). Час і месца растрэлу невядомы. Рэалібітаваны
02.12.1963. (кн.Памяць, 1, с.218)
Вясковая мянушка Сушкова Ф.Я.
была Валюс. Жыў на хутары ў Вяльчы. Ён быў трохі не ў сабе. Зрабілі “справу Валюса”, цэлы спісак, группу
супраць савецкай ўласці і растралялі.
З успамінаў Сушкова Васіля Іванавіча.
“Кулачылі” тых, у каго была моцная
гаспадарка. Каб апынуцца ў спісе кулакоў, дастаткова было мець коняў, кароў,
свінняў, альбо сваю малатарню, альбо маслабойку, крупадзёрку, ці млын.
ОГПУ людзі расшыфроўвалі так— «О,
господи, помоги убежать» і ў другі бок «Убежишь, поймают, голову оторвут»”
“Кулачылі “Тройкі”. У нас гэта
былі: Дайнека Іван Пятровіч (мянушка
“коўбік”, Друзік Саўка Цімохаў
(мянушка “воўк”, старшыня сельсавета), Масальскі
Якім Ціханавіч, член сельсавета, Друзік
Іван Сямёнавіч (“куплёнік”), Казакевіч,
да калектявізацыі быў прэдсядацялем сяльпо.
Недалёка ад царквы жыў па левы
бок хадзяін па фаміліі Доўгі Ісак.
Крэпкае хазяйства было: каровы, свінні, “вятряк” у яго быў свой. Сам ён быў
зусім стары дзед. Сын яго загінуў шчэ ў гражданскую, з нявесткаю жыў. Дык
замест яго нявеск у ў Сібір выслалі
(маці бабкі Таццянки, жыла за Шчурихой). Вярнулась праз 3 гады.
У лік рэпрэсіраваных папала сям’я
Сушковых. Дзед Сушкоў Рыгор Харытонавіч,
1875 г.н., быў царкоўны стараста
Чэрнінскай воласці. Ездзіў на калясцы,
запражонай парай коней. Дзед культурны быў. Абуты ў хату не зайдзеш: канапы,
дзіван быў, камод каштанавы, зеркала, іконы на дзве сцяны. Коней і калёсы забралі, скаціну, зярно.
Забралі нават кірзавыя новыя сапагі, што віселі на жэрдцы ля пэчы. Дзеда выслалі
ў Казахстан, ў Семіпалацінск, там ён
і памёр ад голаду (пісьмо ад яго перадаў Новік з Уюнішч). Рэалібітаваны
02.12.1963.
Бацьку Сушкова
Івана Рыгоравіча (1898 г. н.) таксама забралі. Арыштавалі 1 марта 1933
году. Ён граматны быў, ездзіў у Бабруйск па тавары прамысловыя. Працаваў на
ўласнай гаспадарцы. 17.05.1933 зняволены на 10 гадоў лагероў, у ППЛ (працоўна-папраўчы лагер) без права
перапіскі. З 1933 па 1941 гады капаў Беламорканал ў Маскве. Праз 8 гадоў
вярнуўся. Памёр ў 1983 годзе.
Маці — Сушкова
Ганна Савельева, засталася адна з чатырмя дзяцьмі. Да 1935 семьі
рэпрэсіраваных ў калгас не прымалі. У 1935 маці купіла каня і адвяла ў калгас,
тады яе прынялі. Пасля прыслалі ёй паперку, што і дзед і бацька апраўданыя”.
Тукач Іван Кліменцьевіч, нарадзіўся ў 1891 годзе.
Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на
5 гадоў у ППЛ (працоўна-палітычны лагер). Рэабілітаваны 02.12.1963.
Тукач Іван Кліменцьевіч - бацька Тукач
Пелагеі Іванаўны,1928 г.н., Шчэрбін
Кацярыны Іванаўны (1926 г.н.), Кохна
Агаф’і Іванаўны (1921 г.н.) Калі яго арыштавалі і выслалі дзяўчынкам было 5, 7, 12 гадоў. “Як
бацьку араставалі, маці не скарылася, наняла граматнага чалавека, той напісаў прашэнне”, - рассказывала
Пелагея Ивановна (по-деревенски Полька).
Тукач Павел Фаміч, нарадзіўся ў 1888
годзе. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933
зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
Жыў у Дайнеках па правы бок
(паміж Мішкай Паўлікавым і Алёнкай). Бездетны быў. Здаровы быў, рабацяшчы,
агарод толькі засеяў і забралі…
Шчэрбін Тарас Лявонавіч, н. у 1898. Працаваў на
ўласнай гаспадарцы ў Зарэччы. Арыштаваны 27.03.1930, 15.04.1930 раскулачаны і
высланы ў Сібір. Рэалібітаваны ў 1989.
Родны брат Агаф’і Лявонаўны Шчэрбін
(па мужу Бусел, жыла ў Дуброве), 1895г.н., маці Бусла Тараса Мікітавіча 1930
г.р., бацькі Бусла Міхаіла Тарасовіча, 1960 г.н.
Гл. дадатак “Вернутыя імёны”, кн
Памяць,1,с. 217-219
Бусел Зиновий Кузьмич, (1904-1978гг) родился в Дуброве. Дом стоял на
левой стороне современной улицы Чэхладзе,
в районе теперешнего школьного стадиона. В хозяйстве была ветряная мельница. На
ней и работал Зиновий. Весной 1930 года был раскулачен и выслан в Сибирь.
Работал в своём
хозяйстве, единоличник. 15.04.1930 раскулачен и выслан в Сибирь. Реабилитирован
11.12.1989 г. кн. Памяць, ч.1, с.217.
Во время Великой
Отечественной войны молол хлеб для партизан.
фото
Бусел Зиновий Кузьмич (1904-1978гг)
Записано Бусел Л.Ф. 2012
году со слов Тукача Григория Прокофьевича, 1936 г.р., племянника Бусла З.К.
Жил в д. Заречье в середине 19 века Друзик Исаак
- зажиточный крестьянин, имел большое, добротное хозяйство. Не бедно жил и его сын Друзик Евмен Исакович (1881-1965), у него была собственная ветряная
мельница. При советской власти в 30-е годы, во времена борьбы с кулачеством,
как классом мельницу национализировали. Стала она колхозной собственностью.
Разрешили, однако, Евмену работать мельником на его же бывшей мельнице. В годы
Великой Отечественной войны, когда пришли немцы в Заречье и выгнали их из хаты, жили в землянке, выкопанной прямо
возле дома. (материал переслал правнук Владимир Дацкевич)
“В 30-е годы жил в Заречье Шуст Фёдор Левкович. Он учился в
Америке в духовной семинарии на священника. Направили
работать его в д. Игумен Чернинского
района Минской области. При советах коммунисты ему сказали ему: “Отрекись от
веры!”. Не отрёкся. Его увезли, и больше
никто его не видел и о нём не слышал. Его дочь вышла замуж за Щербина Никона, талантливого самоучку,
которого вместе с братом выслали в Хабаровский край”.
Шчэрбін Нікан Яўціхавіч. Жыў у Зарэччы. У час
калектывізацыі раскулачаны і разам з сям’ёй высланы ў Хабараўскі край.
Рэалібітаваны ў 1989. Гл. кн. Памяць,1, с. 218
У Зарэччы жылі
мастеравітыя браты Сямён, Раман і Нікан
Шчэрбіны. У іх “паравік” свой быў,
самі змайстравалі. Стаяў злева на горцы
на полі перад Зарэччам. Іх раскулачылі. Прыйшлі, вынялі абед з печы ды пабілі,
не далі нават пад’есці. павезлі. Выслалі ў Хабараўскі
край разам з дзецьмі малымі (5 дзяцей). Яны ведалі, што на пагібель вязуць.
Дзевак трох пабралі з сабой, а хлопцаў у радні часова пакінулі (потым вазіла
туды сваячніца, як абустроіліся трохі). Але і там не прапалі. На высылцы Нікан
работаў на паравозе, дочкі вывучыліся ў Маскве на ўрачоў, сын Васіль інжынерам
быў на Хабараўскім ваенным заводзе. Раман у ссылцы памёр. Паравік іхні аж на сямі валах з Зарэчча перавезлі ў
Пятровічы.
Запісана Бусел Л.Ф. ад Сушкова Васіля Іванавіча, у 2000-м годзе, д. Дуброва.
З успамінаў жыхаркі вёскі Язвін бабы Евы. “Замужам была за троху
багацейшым, як сама. Прыйшлі кулачыць. З Дубровы Саўка старшыня і кажа: “Каго
тут кулачыць? Калыска, трое дзяцей, мужыка забілі.”. Так і адступіліся. А
жылося цяжка. Аднойчы вырашыла смерць на сябе налажыць. Сяджу, нічога не бачу,
не чую, аддалася, як чорту. Вяроўку завязала, сабой не кірую. А потым, як хто
адпіхнуў, пачула галасы на двары, у сябе прыйшла…” Жанчына ведала замовы ад
гадаў, каб не пакусалі...
Запісана
ад жыхаркі в. Язвін бібліятэкарам Бусел Людзмілай ў 2005 годзе, д. Язвін.
Не знаю, почему именно
сейчас вернулась к этому материалу. Собрано и записано это было давно. Многих
рассказчиков уже нет в живых. После серии публикаций в блоге «Судьбы наших
земляков», осталось ещё много материала, который, думаю, будет интересен
многим. Эмоции не комментирую, всё итак понятно – издевались над собственным
народом.
списки репрессированных из книги Памяць, Светлагорск. Светлагорски р-н по Дуброве, Заречью и В.Бору
Ахвяры беспадстаўных палітычных рэпрэсій 1920—1940 гг.
ВЁСКА ВЯЛІКІ БОР
КОХНА Васіль Ісакавіч,
н.
у 1908. Працаваў старшынёй калгаса «Чырвоны Бор». У 1941 аказваў дапамогу партызанам, у 1943 — дэсантнай разведвальнай групе Чырвонай Арміі. Перадаў партызанам 4 вінтоўкі. У студзені 1944 — праваднік часцей
Чырвонай Арміі, быў паранены ў баі. Арыштаваны 09.02.1944, 19.02.1944 ваенным трыбуналам 273 сд
зняволены на 20 гадоў у ППЛ з наступным
паражэннем у грамадзянскіх правах тэрмінам на 5 гадоў. Вызвалены ў 1955. Рэабілітаваны 07.12.1970.
КОХНА Дзмітрый Стэфанавіч, н. у 1909. Працаваў на ўласнай гаспадарцы.
Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
КОХНА Каленік Уласавіч, н. у 1873. Праца-ваў на ўласнай гаспадарцы.
Арыштаваны 11.10.1937, 26.10.1937 зняволены на 10 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 26.06.1989.
КОХНА Марк Міканоравіч, н. у 1884. Пра-цаваў на ўласнай гаспадарцы.
Арыштаваны 16.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 10 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
КОХНА Міхаіл Якаўлевіч, н. у 1896. Працаваў у калгасе. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 прыгавораны да ВМП. Час і
месца расстрэлу невядомы.. Рэабілітаваны 02.12.1963.
КОХНА Сцяпан Аляксеевіч, н. у 1872. Працаваў цесляром у г. Бабруйску. Арыштаваны 11.10.1937, 26.10.1937 зняволены на
10 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 26.06.1989.
КОХНА Сцяпан Рыгоравіч, н. у 1872. Працаваў на ўласнай гаспадарцы.
Арыштаваны 03.09.1937, 18.10.1937 зняволены на 10 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 09.06.1989.
КОХНА Сямён Цярэнцьевіч, н. у 1921. Пра-цаваў у калгасе. 24.03.1945
зняволены на 3 гады ў ППЛ. Рэабілітаваны 19.05.1995.
ВЁСКА ДУБРОВА
БУСЕЛ
Андрэй Іосіфавіч,
н. у 1899. Працаваў у калгасе. Арыштаваны 18.03.1933, 17.05.1933
зняволены на 5 гадоў
у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
БУСЕЛ
Зіновій
Кузьміч, н. у 1904. Працаваў на ўласнай гаспадарцы.
15.04.1930 раскулачаны і высланы
ў Сібір.
Рэабілітаваньг 11.12.1989.
БУСЕЛ
Іван
Пракопавіч, н.
у1882. Працаваў на ўласнай гаспадарцы.
Арыштаваны 22.03.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
БУСЕЛ Ігнат Данілавіч, н. у 1878. Працаваў на ўласнай гаспадарцы.
Арыштаваны 29.03.1933, 17.05.1933 прыгавораны да ВМП. Час і месца расстрэлу невядомы. Рэабілітаваны 02.12.1963.
БУСЕЛ Кірэй Паўлавіч, н. у 1894. Працаваў на
ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 01.03.1933, 17.05.1933 зняволены на 10 гадоў у
ППЛ. Рэабілі-таваны 02.12.1963.
БУСЕЛ Кліменцій Апанасавіч, н. у 1900.
Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 23.02.1933, 17.05.1933 зняволены на
5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
БУСЕЛ Лявонцій Раманавіч, н. у 1900.
Пра-цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 27.03.1930, 15.04.1930 раскулачаны
і высланы ў Сібір. Рэабілітаваны 11.12.1989.
ДАЙНЕКА Аляксей Аляксеевіч, н. у 1902.
Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 17.04.1933, 17.05.1933 зняволены на
5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ДАЙНЕКА Рыгор Піліпавіч, н. у 1901. Пра цаваў
на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у
ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ДРУЗІК Андрэй Міхайлавіч, н. у 1893. Працаваў
на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 3 гады ў
ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ДРУЗІК Георгій Фёдаравіч, н. у 1884. Працаваў
на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 высланы ў Казахстан
тэр-мінам на 5 гадоў. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ДРУЗІК Іван Цімафеевіч, н. у 1906. Праца ваў
на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 01.03.1933, 17.05.1933 зняволены на 8 гадоў у
ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ДРУЗІК Кліменцій Маркавіч, н. у 1899.
Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 18.04.1933, 17.05.1933 зняволены на
5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СІВАЛАП Васіль Конанавіч, н. у 1898.
Пра-цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на
8 гадоў у ПИЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СТАСЁНАК Раман Якімавіч, н. у 1906. Пра цаваў
на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 22.03.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у
ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СУШКОЎ Іван Рыгоравіч, н. у 1898. Праца ваў
на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 01.03.1933, 17.05.1933 зняволены на 10 гадоў
у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СУШКОЎ Рыгор Харытонавіч, н. у 1875. Працаваў
на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 28.03.1933, 17.05.1933 высланы ў Казахстан
тэр-мінам на 5 гадоў. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СУШКОЎ Фёдар Савіч, н. у 1890. Працаваў на
ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 высланы ў Казахстан
тэрмінам на 3 гады. Рэабілітаваны 02.12.1963.
СУШКОЎ Фёдар Яўціхіевіч, н. у 1882. Пра-цаваў
на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 11.02.1933, 17.05.1933 прыгавораны да ВМП.
Час і месца расстрэлу невядомы. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ТУКАЧ Анісім Сільвестравіч, н. у 1901.
Арыштаваны 21.04.1933, 17.05.1933 прыгавораны да ВМП. Час і месца расстрэлу
невядомы. Рэабі-літаваны 02.12.1963.
ТУКАЧ Іван Кліменцьевіч, н. у 1891. Праца-ваў
на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у
ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ТУКАЧ Павел Фаміч, н. у 1888. Працаваў на
ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на 5 гадоў у
ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ВЕСКА ЗАРЭЧЧА
ВІКМАН Лізавета Іосіфаўна, н.
у 1892 у Пскоўскай губ. Жыла ў в. Зарэчча, працавала настаўніцай. 25.09.1937
прыгаворана да ВМП. Расстраляна 11.10.1937 у г. Бабруйску. Рэабіліта-вана
11.10.1989.
ПІСКУНОЎ Васіль Амосавіч, н.
у 1904. Жыў на хутары Фірсаўка, працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны
27.03.1930, 15.04.1930 высланы ў Сібір. Рэабілітаваны 12.09.1989.
ПІСКУНОЎ Пётр Амосавіч, н. у
1894. Жыў на хутары Нова-Фірсаўка, працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны
27.03.1930, 15.04.1930 высланы ў Сібір. Рэабілітаваны 13.12.1989.
ШЧЭРБІН Аляксандр Яўціхіевіч, н. у
1892. Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 14.04.1933, 17.05.1933
зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ШЧЭРБІН Ігнат Яўціхіевіч, н. у 1875.
Пра-цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 27.06.1939, 17.08.1939 зняволены на
3 гады. Рэа-білітаваны 16.03.1990.
ШЧЭРБІН Нікан. У час калектывізацыі
раскулачаны і разам з сям'ёй высланы ў Хабараўскі край. Рэабілітаваны ў 1989.
ШЧЭРБІН Павел Іосіфавіч, н. у 1895.
Пра цаваў у калгасе «Чырвонае Зарэчча». Арыштаваны 27.09.1936, 19.12.1936
зняволены на 5 гадоў. Рэабілітаваны 05.02.1990.
ШЧЭРБІН Раман. У час калектывізацыі
раскулачаны і разам з сям'ёй высланы ў Хабараўскі край. Памёр у месцы адбыцця
пакарання. Рэабілітаваны ў 1989.
ШЧЭРБІН Сямён Яўціхіевіч, н. у 1902.
Пра-цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 13.04.1933, 17.05.1933 зняволены на
3 гады ў ППЛ. Рэабілітаваны 02.12.1963.
ШЧЭРБІН Тарас Лявонавіч, н. у 1898.
Пра цаваў на ўласнай гаспадарцы. Арыштаваны 27.03.1930, 15.04.1930 раскулачаны
і высланы ў Сібір. Рэабілітаваны ў 1989.
Автор блога Люмила Бусел, 26.01.2018.
Комментариев нет:
Отправить комментарий