среда, 31 января 2018 г.

Судьбы наших земляков: Дайнеко Ольга Антоновна

#судьбы_наших_земляков 
Судьбы наших земляков: Дайнека Вольга Антонаўна (1919-2014)

Калі расказваць пра лёс гэтай жанчыны, то ён падобны на лёс многіх беларускіх жанчын яе пакалення.  95  гадоў пражыла ў Дуброве Дайнека Вольга Антонаўна. Год нараджэння — 1919.  Тут нарадзілася, тут хрысцілася, тут вучылася, тут замуж пайшла … Зараз, калі ўспамінае пра жыццё, дык кажа: “Быццам не са мной усё гэта было”. Усё жыццё цяжка працавала, выконвала самую розную працу: і сеяла, і баранавала, палола, капала, арала, раўняла палі, парушаныя вайной, збірала залу на ўгнаенне. Усё было ў яе доўгім і сумленным жыцці.
Была ў жыцці Вольгі Антонаўны гераічная старонка. У маладосці, яшчэ перад вайной, працавала яна ў ахове магазіна ў Мінску, ёй было выдадзена сапраўднае ружжо з баекамплектам. Аднойчы ўночы пачула падазроны шоргат. Зірнула, а гэта злодзей прабраўся ў будынак магазіна, разбіўшы шкло вітрыны, выносіў тавары. Дзяўчына не спужалася, вызвала па тэлефоне міліцыю. Злодзей апынуўся раней судзімы, ён паспеў вынесці некалькі рулонаў тканіны. За геройскі ўчынак Вольга Дайнека была ўзнагароджана 5 метрамі палатна (галубога сацыне´ту).
Так здарылася, што пражыла ўсё жыццё бабуля Вольга адна. Мужык не вярнуўся з фронту, адзіная яе дачушка памерла ў чатырохгадовым узросце, не было тады ні лекаў, ні дахтароў…
Нават у сваім вельмі сур’ёзным узросце, не сядзела на месцы: і садзіла, і палола, і капала..
Апошні толькі месяц жыла яна ў малодшай сястры Надзеі, чыя хата побач. Яна і сабрала яе ў апошні шлях.
Здавалась бы, адзінокая, вельмі сталага ўзросту жанчына, а на пахаванні было шмат людзей, вянкоў, кветак… Прыехалі ўнукі (сястрыныя, якіх яна лічыла за сваіх), пляменнікі з Мінска, Бабруйска, Светлагорска ...І дзень выдаўся, як на заказ, сонечны, прыгожы, ні ветру, ні снегу з дажджом… Пахавалі ў Дуброве побач з братам..
Правялі вельмі дастойна, памінальны абед заказалі ў кафэ. Шмат добрых слоў была сказана пра нябожчыцу.
Рассказ о жизни записан в 2011 году Бусел Л.Ф.   Дуброва             
2011 год, май, День деревни, Дуброва                                                                                             

Автор блога Людмила Бусел, 31.01.2018.

Комментариев нет:

Отправить комментарий