суббота, 3 февраля 2018 г.

Судьбы наших земляков: Петрова Ольга Николаевна

#судьбы_наших_земляков

Петрова (Тозик) Ольга Николаевна, 02.01.1944 г.р., бывший малолетний узник Озаричского концлагеря, уроженка д. Казанск, Калинковичского района, Гомельской.  С 1980 года живёт в д. Дуброва Светлогорского района.
“Мне тогда было 2 месяца от  роду. Всё, что знаю, со слов моей матери. Она много раз так подробно рассказывала, что я будто бы сама всё это видела. Такое разве забудешь?” Рассказ Тозик Прасковьи Иосифовны, 1922 г.р. жыхаркі вёскі Казанск, Калінкавічскага раёна, мацяры Вольгі Мікалаеўны.

Тозік Праскоўя Іосіфаўна

Сперша ледзь у Няметчыну не трапіла. Выратавала  мяне малое дзіця на руках. Немяц  цягнуў мяне да тых аднавяскоўцаў, якіх атабралі, каб везці ў Германію. Нямецкі ахвіцер адразу не паверыў, што дзіця мае. Побач была Агапа, старэйшая за мяне маладзіца. Ён, мол, яе дзіця. У яе была дзевачка, гадоў 5. Дык я выняла грудзі, ды стала даваць дачцэ. Ёй было ўсяго два месяцы, як трапілі мы на тое балота ля Азарычаў. Багата з нашага сяла там было: суседзі, родзічы, жанкі, старыя, дзеці.  Нас выратаваў дзед Ян, Камыш яго прозвішча, з радні нам яшчэ быў.   Ён вады знаходзіў недзе ў пельцы, буракі капаў на полі.. .Як аслабанілі, я не пайшла праз каранцін той. Дачка, Волька не плакала ўжэ. У ношку закруціла яе і пайшла праз лес да сяла. Дзед папярэдзіў, каб ішла па слядох, бо міны вакол. Сустрэла ў лесе вайскоўца на кані, папрасілася, каб пусціў. Кажу: “Не вытрымае дзіця той каранцін, дадому іду”. Ён кажа: “Ну, тогда так, ты мяне не видела, а я - тебя” (па-руску гаварыў).
Далей, машына ваенная спынілася. Мяне - ў кабіну, а ношку маю салдат на кузаў хацеў закінуць. Я войкнула: “Там – дзіця!”. Ён замёр, потым паціху так, нібы не верачы, палажыў на зямлю клунку.
У Казанску, у нашай хаце госпіталь быў. Дохтар агледзяў малечу: “Тифа нет, сильное истощение”. Там і выхадзілі яе. Я пры тым госпіталі дапамагала.
Быў такі выпадак. Памерла цётка родная наша, мацяры сястра, дык мяне і на пахаванне не адпусцілі, пабаяліся, што кіну дзіця. Выпадкі такія былі. Людзі ад голаду і галечы з розуму сходзілі..
Запісана і апрацавана Бусел Людмілай 2000 г.

Тозік Вольга М..

Петрова О.Н.

Автор блога, библиотекарь, краевед, поисковик Людміла Бусел, 03.02.2018 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий