Бусел Татьяна Кузьминична, 1936 г. р. бывший малолетний узник Озаричского конлагеря,
проживает в аг Дуброва
Нарадзілася ў вёсцы Карма
Акцябрскага раёну. Мабыць фронт падыйшоў, усе з вёскі двінуліся.
Як ляжалі у хатах у Вяжнах
на палу. Зайдуць, адчыняць дзверы і паверх галоў страляюць. А мы такія
абыякавыя, хоць пабіце нас усіх тут, ніхто не ўстае...
Як везлі моцна завідавала на машынку
швейную і падушкі пуховыя. Дарма, што дзіця, а разумела… Людзі ж не ведалі куды
іх гоняць, нават цеста ў дзежцы учынянае везлі з сабою.
Мне было амаль 8 гадоў, калі нас з мамай
забралі ў лагер. Балота, мох, дрэў не было, кусты. Памятаю, што будан
(курань) наш быў блізка каля калючага дроту, вышку кулямётную. Агонь не
дазвалялі раскладаць. Мама пайшла з кацялком вады ў пельцы набраць. А
паліцэйскі: “Часы давай залатыя за ваду.” “Ах ты,
злодзей. Я і прастых часоў не бачыла, не тое што залатыя. Нас на смерць
прывезлі сюды, а ты…”. Каб хоць што было над галавой, людзі майстравалі
курані.
Не хапала галінак на будоўлю куранёў,
хмызняк быў рэдкі, балота. Дык немяц
наклоніць галінку, каб я магла праз дрот дастаць, адламаць яе. А паліцай стаяў,
не пазіраў нават.
Аднойчы я зайважыла ў лесе па
той бок дрота вайскоўцаў. Яны былі ў нямецкіх плашчпалатках. Пабегла да мацяры:
“Мама, мама, разведчыкі рускія!”. Маці гаворыць “Гаўно ты курынае, яна ведае рускіх
разведчыкаў, маўчы.” Я божкаюся: "Ей богу!". Тады ж бажыліся.
Сапраўды, гэта была наша разведка. Яны перадалі, каб мы чакалі, не лезлі
праз дрот, бо вакол усё замініравана … Хворых і памерлых загадалі
пакінуць на месцы, а хто не можа ісці сам, выводзілі вайскоўцы. Малых,
зусім слабых, выносілі на руках. Памятаю, як салдат незнарок зачапіў нейкую
міну, ці гранату, жоўтую, з такімі крылцамі бліскучымі, яна павісла на
дрэве. Салдат паспеў крыкнуць: “Ложись!” , і грымнуў выбух.. Маці маю
параніла, зубы выбіла, твар пакалечыла…
Асабліва многа людзей памерла ў лагеры
ў апошнюю, перад вызваленнем, ноч. Прымарозіла і выпаў снег. (19 марта 1943 г.). Холмікі прыцярушаных
снегам цел на зямлі ляжалі густа...
Дамоў мы адразу не трапілі..
Казалі, там яшчэ фронт.
Давезлі да Кабульшчыны,
далей не пусцілі, сказалі лінія фронту блізка, немцы ў Карме..
Хлеба са згушчонкай даў нам афіцэр. Гэта цяпер я разумею, што то была
згушчонка, а тады нешта белае, салодкае, тягучае, вельмі смачнае, датуль ніколі
неспрабаванае... Адна маленькая зорачка на пагонах у яго была, малодшый
лейтэнант. Пытае у майго дваюраднага брата: “ Ваня, кто тебе глаз подбил?”. Той сазнаўся: “Насця, сястра
стукнула”.. Мы прызналіся, што за хлеб пабіліся. А ў яго слёзы ў вачах,
мабыць сваіх дзяцей прыгадаў-ўспомніў, а мо страшка гэта, каб дзеці за хлеб
дзяруцца.. Мы адказваліся есці. “Не будам, гаворым, есьці, бо там яшчэ ў
зямлянцы ёсць галодныя дзеці”. Далі салдаты нам яды і з сабою, усіх
накармілі, толькі кацелкі вярнуць загадалі.
Павезлі нас назад, апынуліся мы ў
Каленкавічах, у нейкай школе сядзелі, бо запомніліся вялізныя вокны.. Тут моцна
бамбілі. Страшна было.
Памятаю, што кармілі нас якосьці
пахлёбкай, якая моцна аддавала бензінам...
Ваенны кухар варыў абед для лётчыкаў,
недалёка размешчаўся ваённы аэрадром. А мы, дзеці, пайшлі, назбіралі кайстру
шчавеля і прынеслі яму. Атрымаўся вельмі смачны суп. Упрасілі салдата з сабой
узяць, вельмі ж хацелася нам вясковым дзецям на самалёты паглядзець. Прыехалі, а там начальнік, як закрычыць: "А это что
такое? А если налёт? Быстро убрать детей с поля!". Але хуценька ў той
самалёт усёж-такі зазірнулі...
Столькі гадоў прайшло, а тое ўсё
помніцца. Бывае, што было недаўна забываю, а тое….
Записана библиотекарем Людмилой Бусел, 2005 г. д. Дуброва
медаль в честь 70-летия освобождения Беларуси, 2014 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий