«После войны» проект
Светлогорской районной сети библиотек к 80-летию начала Великой Отечественной
войны. Рассказывает жительница аг. Дуброва Сахбиева Ольга Ивановна, 1940 г. р. Расспрашивает библиотекарь Бусел Л.Ф.
Жылі пасля вайны цяжка
і бедна. Хадзілі ў лапцях, адзёжы ніякай не было. Памятаю, маці пашыла мне з адзеяла
світу. А я на горцы каталася, яе парвала. Дык і цяпер памятаю, якое гора ў мяне
было. Маці: “Не плач, пашыем другую”. Мала што помню, а вось як заходзілася ад
слёз, памятаю…
Да 60-га году жылі мы ў хатцы, складзенай з бліндажоў. Акенца ў ёй было з
чатырох шыбак, закітавана. Мяне маці замукала, сама на работу ішла ў калгас. Я
думаю: “Выйму адно шкельца, вылязу, пайду пагуляю, тады назад застаўлю, маці і
не даведаецца”. Выняла, а яно вазьмі ды і плясь… пабілася. Дык вось і цяпер памятаю,
як маці мяне біла. Як б’е, так я разумею, што за дзела, што трэба мяне наказаць. Цяпер паспрабуй дакажы
дзіцяці, што яно вінавата… Шкла не было тады дзе ўзяць, а я такую шкоду
нарабіла…
https://youtu.be/qndko0LtkQE пабитая шыбка переходим по ссылке
Насупраць нас Сушковыя жылі. Дык падойдуць дзеўкі пад вакно. Я замуканая ў
хаце сяджу, маці ў калгасе. Мне сумна, дык прашу, каб яны пагулялі
каля мяне. А яны: “Папей, дык пастаім”. Я спявала, каб яны не уходзілі. Здаецца, ўвесь дзень спявала бы. Такі
вось дзіцячы садок і канцэрт па заяўкам.
Не было на чым пахаць. У плуг упрагаліся па сем чалавек – тры па двох і адзін за плугам. Па дзесяць сотак
аралі за дзень, шасцём трэба было ўз'араць,. Па чарзе, адной адаруць,
потым другой, трэццяй.. Так трыма наваратамі…
https://youtu.be/T9TpkVbmZKM пахали на сабе видео
Кок-сагыз памятаю, садзілі яго ў нізкіх месцах. Поле на Возяры за Марцінаўкаю.
Даводзілі план кожнаму, усім давалі дзялянку. Маня Хведарава (Сушкова М.Ф.)
звеньявая была. Маці просіць: “Надзяры, доня, хоць чыгунчык”. Такія доўгія
ніці. Іх здавалі на склад. З как-сагызу рабілі шыны на заводзе. Тады спявалі прыпеўку:
“Спасіба Сталіну – грузіну, што абуў нас у разіну”.
https://youtu.be/uxAASeMedxk кок-сагыз на болоте
Памятаю машыну на дровах. Бочка такая ззаду ад кабіны, у яе падкідаліся
дровы. Валодзя Максімаў (Бусел Ул. ) дровы падкідываў, а Міцюк з Зарэчча (Марусі
Міцюковай бацька) (Друзік Дз. ) за
рулём.
https://youtu.be/2Fl8FgBapeg машина на дровах, переход по ссылке на видео
Машын не было, трактароў не было. Як людзі гаравалі. Ой-ёй.. А цяпер, што людзям трэба?
Сварацца, б’юцца, няма ладу…Чаго ім не хапае? Вірус гэты, лаза ды балота..
Цяжка жылі, але ўсё адно весялей. Выйдзеш - у Зарэччы пяюць, у Марцінаўцы
пяюць, у Прытыцы пяюць. У Дуброве на нашым канцы Насця Масціцкая (Бусел А.І.) пець была масцярыца, яна запявала,
гурт падхопліваў…
Эпізод. Жыў у Дуброве дзед Максімка.
Прывычка ў яго была “знанць” паўтараць пасля кожнага слова. Аднойчы сабраўся ў
Парычы на базар яечкі везці. Рана ўстаў, узяў карзіну з яйцамі, каб паставіць
на воз, ды ў цемры за нешта зачапіўся і ўпаў. “Знанць, яешня на сто жаўткоў”…
Сталі ўжэ добра жыць. Дзед ператрасуе ў хаце трапкі, адзежу, латки. “Што ты
робіш?”. “Знанць, равізію”.
2021 год, в рамках проекта «После
войны», видео-фрагменты смотреть на Ютубе.
кстати, рассказ Ольги Ивановны 28 минут записан и размещён на ютуб-канале
https://youtu.be/pxjLGHWsc2k судьбы наших земляков, Сахбиева (Щербин) Ольга Ивановна, 1940 года, 25.03. отец Щербин Иван Никитович - председатель колхоза, партизан, коммунист, днём крестами наметили мелом, кого жечь, гарнец - 3 литра, гарнец муки намолоць, у красную субботу в 1942 м шла с ношкой дадому у Дуброву, померла маци у красную субботу 1990 г.
гарнец - кружка, мера для зерна, муки, чуть более 3 литров.
Комментариев нет:
Отправить комментарий